2 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: оперныя арыі і папулярныя песні ў выкананні італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Венгерскія танцы» Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: зімовыя мелодыі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: джазавыя кампазіцыі ў выкананні Норы Джонс;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Галасы эпохі» раскажа аб жыццёвым і творчым шляху кампазітара, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Алоўнікава;
- у 07:40 і 14:10 –  «Любімыя мелодыі»: спявае Эдзіта П’еха;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з кінафільма «Девчата»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя прыкметы, рэлігійныя святы, асаблівасці дня;
 – у 9:05 - «Класіка раніцай»: інструментальныя п’есы і імправізацыі іспанскага кампазітара і гітарыста-віртуоза Пака дэ Лусіі; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе знаёмства з рэпертуарам канцэртна-эстраднага аркестра «Блакітны экран»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Уэса Мантгомеры; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі –навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Цатурава;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы джаз-аркестра Іосіфа Вайнштэйна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Кліч продкаў» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: п’есы айчынных аўтараў у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр» прысвечана французскай акадэмічнай саксафоннай школе і яе заснавальніку Марсэлю Мюлю;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя «Вялікага раждзественскага канцэрта» сімфанічнага аркестра і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, запіс 25 снежня 2025 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча.
У праграме магчымы змены