2 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Лары Фабіян;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Шакіры;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі да відэагульняў Інона Цура;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны асобе і творчасці кампазітара Кіма Цесакова;
- у 07:40 і 14:10 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» - канадскі спявак Даніэль Лавуа;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Прывід» Джэры Цукера;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: працяг рамана Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
 - у 9:00 - «На родны лад»: святы, народныя прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Марыса Равеля;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны»;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: фартэпіянныя п’есы Анатоля Лядава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Дораці Дэндрыдж; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне Юрый Макушын;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы шведскага кларнетыста Марціна Фроста;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сімфанічныя паэмы Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка французскага кампазітара Фларана Шміта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы фінскай групы «Jouhiorkestri», а таксама амерыканскага акардэаніста Фрэнка Марока; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Марская сімфонія» Ральфа Воана-Уільямса ў выкананні хору і сімфанічнага аркестра горада Атланта, ЗША.

У праграме магчымы змены