2 лістапада ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі ансамбля з Мадагаскара «Toko Telo»; 
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: струнныя квартэты Людвіга ван Бетховена; 
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Юрася Свіркі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагменты рок-оперы «“Юнона“ і “Авось“» на лібрэта Андрэя Вазнясенскага; 
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў горад Сянно Віцебскай вобласці; 
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскага спевака і аўтара песень Б’яджа Антаначы; 
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алёнай Беланожкай; 
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Луіджы Бакерыні; 
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці народнага артыста Беларусі, кінарэжысёра Віктара Турава. Запіс 1996 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча; 
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» – сустрэча з заслужаным артыстам нашай краіны, артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Васілём Сердзюковым; 
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка мінулых гадоў; 
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе оперу Джуліа Качыні «Эўрыдыка», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са спеваком і басістам Джэрмэйнам Джэксанам;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» раскажа пра звычай «Дзяды»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Канцэрт для фагота з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» гучаць песні ў выкананні Марыа Ланца; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Пятра Чайкоўскага «Пікавая дама». Запіс па трансляцыі з Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі. Сярод выканаўцаў – народная артыста СССР Ірына Архіпава і народныя артысты Расіі Віталь Тарашчанка і Дзмітрый Хварастоўскі. Год запісу -- 1989;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: найлепшыя песні гурта «Cinderella»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома «Milestones» Майлза Дэвіса;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Танец з рапірай» паводле п’есы Ягора Конева. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 2018 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» прысвечана творчасці Аліўе Месіяна. 

У праграме магчымы змены