19 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальная эстрадная музыка;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Бэлы Бартака;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з творчай спадчыны Ігара Талькова;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Ларэнца Рока;
- у 07:20 і 13:15 – герой праграмы «Галасы эпохі» - народны артыст СССР Мікалай Яроменка-старэйшы;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні канадскага выканаўцы Майкла Бублэ;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Вялікі Гэтсбі»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з майстрам залотнага шыцця Аленай Дзям’яненка;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка еўрапейскага барока;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Апошнія старонкі рамана Ганны Літаш «Дары бога»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць эфіру - дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі. Тэма размовы – традыцыйныя і новыя праекты ў межах XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Віяланчэльны канцэрт Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: струнныя квартэты Арналда Бакса;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: РАДЫЁВЕРСІЯ гала-канцэрта закрыцця XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026» - «Прысвячэнне жанчыне»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча.
У праграме магчымы змены