18 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка групы «Electric Light Orchestra»; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы іспанскага акардэаніста Кепы Джункеры;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Эміля Гораўца;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам Ocoeur з Бардо;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: расповед пра жыццё і творчасць Сяргея Грахоўскага;
- у 07:35 і 14:05 – герой праекта «Любімыя мелодыі» - Ігар Саруханаў;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксандра Градскага да фільма «Вязень замка Іф»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамага Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» чытае артыстка Ліка Пташук; 
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы Лучана Павароці; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Першае фартэпіяннае трыа Роберта Шумана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Уіліса Джэксана і яго групы; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Падвядзенне вынікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АНАМАСТЫКІ» (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара В. П. Лемцюговай);
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: хіты групы «The Beatles»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Трэцяя сімфонія Рыгора Пукста;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музычная праграма «Беларускія музыканты ў ансамблі са Святаславам Рыхтэрам».
У праграме магчымы змены