- у 00:04 – «Для паўночнікаў» гучаць запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: оперныя арыі і народныя песні ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» – вершы Алеся Гаруна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы «палесскага салоўкі» Сашы Чаркаса;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, знаёміць з Бягомлем;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага гурта Tony Orlando&Dawn;
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, педагог Вольга Налівайка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: рамансы Міхаіла Глінкі ў выкананні народнай артысткі СССР Ніны Дарліяк;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ступені жыцця» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці заслужанай артысткі нашай краіны Зоі Асмалоўскай;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» – працяг размовы з народным артыстам Беларусі Станіславам Трыфанавым;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – опера Крыстафа Вілібальда Глюка «Шлюб Геракла і Гебы», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы вакальнага квартэта «Fout Tops»;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» запрашае ў вёску Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: інструментальныя санаты П'етра Лакатэлі;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» збярэ прыхільнікаў творчасці Андрэя Міронава;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне Гала-канцэрта артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, які быў прысвечаны 25-годдзю яго стварэння. Запіс зроблены ў 1996 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: успомнім 1992 год і канцэрт у Токіа групы Guns N Roses;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор братоў Грым «Сяброўства кошкі і мышкі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: сумесная праграма Артура Прайсака і аркестра Каўнта Бэйсі 1966 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёверсіі камедыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Адзіны спадчыннік» паводле твора Жана-Франсуа Рэньяра. Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Маланкін, кампазітар – Аляксей Еранькоў. У ролях народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак, заслужаныя артысты нашай краіны Ганна Маланкіна, Сяргей Чакерэс, Уладзімір Шэлестаў, артысты Андрэй Захарэвіч, Алена Пастрэвіч, Кацярына Шатрова, Віктар Гудзіновіч, Віталь Быкаў. Запіс па трансляцыі 2010 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: запісы ансамбля «Affetti Strumentali».
У праграме магчымы змены