17 мая ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы знакамітага джазавага трубача Крыса Боці;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: прагучаць творы Луіджы Бакерыні;
–  у 06:10 – праект «Музыка на канале «Культура»: «Песні без слоў» Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана памяці князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: прагучаць вершы Галіны Булыка;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: творы беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» прымеркаваны да Дня сям’і;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: слухаем нямецкага рок-спевака, пісьменніка і мастака Уда Ліндэнберга;
–  у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: размова пра творчасць народнай артысткі Беларусі, прыма-балерыны Вялікага тэатра Ірыны Яромкінай;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянны канцэрт Іагана Георга Альбрэхтсбергера;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны зоркі аперэты Зоі Івановай і танцоўшчыка Міхаіла Міхайлава;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: размова пра творы беларускіх аўтараў;
–  у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: узгадаем славутага баса, народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: запіс канцэрта «Чайкоўскі-гала» 2005 года;
–  у 14:05 – «Арт-пікнік»: у праекце «Еўропа музычная» – творы Георга Муфата, а ў «Джазавых краявідах» – запісы рытм-энд-блюзавага спевака Айзека Хейза;
–  у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучыць фрагмент Другой сімфоніі Аляксандра Скрабіна;
– у 18:10 – «Вечары на канапе»: пачуеце запісы Тамары Цэрытэлі;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: сустрэча з героямі оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Майская ноч», прагучаць першая і другая дзеі;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Над горадам прашумеў лівень» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Марганы Кінг 1958 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» паводле аднайменнай драмы Віталя Вольскага;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by