17 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы пуэртарыканскага спевака і акцёра Рыкі Марціна;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: пачуеце Людмілу Сенчыну, Яўгена Кібкалу і Анатоля Каралёва; 
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю Масахару Фукуямы;
– у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» пачуеце творы беларускага кампазітара Пятра Падкавырава з фондаў Беларускага радыё;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні савецкага паэта-песенніка Леаніда Дзербянёва;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно». Слухаем кампазіцыі Юрыя Антонава ў выкананні  рок-гурта «Аракс» да фільма «Беражыце жанчын»; 
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя п’есы двух аўстрыйскіх кампазітараў Фрыца Крэйслера і Ніко Досталя; 
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: працяг рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» прачытае Алег Вінярскі;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Другі скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Стафана Грапелі 1961 года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – прадстаўнік «Майстэрні Пятра Фаменкі» – акцёр, рэжысёр, сцэнарыст Юрый Цітоў;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт для фартэпіяна Ля бемоль мажор Ёзэфа Габрыэля Райнбергера; 
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Уладзімір Гаўрыловіч, «Пад покрывам нябёсаў»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем творы Ларысы Мурашкі і Галіны Гарэлавай для духавых інструментаў;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Джузэпэ Тарціні, Саверыа Маркадантэ і Атарына Рэспігі;
– у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – музыка ў выкананні Элен Блум і ансамбля Харальда Хаўгарда; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: прагучыць «Фантастычная сімфонія» Гектора Берліёза.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.