17 чэрвеня ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Гары Конніка «Come by me»;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Дзіна Марціна;

 

- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з музычным праектам Уэйна Уілкінса «Arelius»;

 

- у 07:20, 13:15 – з праграмай «Месца прыцягнення» падарожнічаем у Расоны;

 

- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны творчасці кампазітара Уладзіміра Мігулі;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з мультфільма студыі Уолта Дыснея «Кароль Леў»;

 

- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка французскага кампазітара Дарыюса Міё;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;

 

- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі»: запісы Мантсэрат Кабалье, Лучана Павароцці, Марыі Калас;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Філі Джо Джонса 1958 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Размова пойдзе пра экспазіцыю «Японскі сад», што нядаўна з'явілася ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі;

 

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: у выкананні Венецыянскага струннага квартэта прагучыць Квартэт рэ мінор Атарына Рэспігі;

 

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Янка Брыль «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука прагучыць Другая сімфонія Генрыха Вагнэра;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: скрыпічныя санаты Людвіга ван Бетховена;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія другога тура рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў «Маладзечна-2025»;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы брытанскага кампазітара Стывена Прайса.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

Ілюстрацыя -- карціна Мая Данцыга "Лета"