– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: у выкананні Эміля Гілельса і «Амадэус квартэта» прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта і Франца Шуберта;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эйтара Віла-Лобаса;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: п'есы Фелікса Мендэльсона;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана асобе святара са Смілавічаў Іаана Варанца;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Гаруна чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: уласныя песні спявае Таццяна Дашкевіч;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: архіўныя запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – гераіня праграмы «Любімыя мелодыі» – шатландская спявачка Мэгі Райлі;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы гітарыст-віртуоз Павел Кухта;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
– у 11:30 – ў праграме «Сюжэт з лейтматывам» пачуем голас Мусліма Магамаева, а таксама ўрыўкі з яго ўспамінаў;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салістам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам нашай краіны Станіславам Трыфанавым;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прысвечана творчасці народнага артыста Расіі, арганіста Алега Янчанкі;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – канцэрты Карла Эмануіла Баха для флейты, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы амерыканскага спевака Эдзі Кендрыкса;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент вялікай сімфоніі до мажор Франца Шуберта;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Валянціна Панамарова;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне Гала-канцэрта артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, які быў прысвечаны 25-годдзю яго стварэння. Запіс зроблены ў 1996 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Купрына «Адзінота» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы італа-амерыканскага спевака і трубача Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёверсіі камедыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Адзіны спадчыннік» паводле твора Жана-Франсуа Рэньяра. Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Маланкін, кампазітар – Аляксей Еранькоў. У ролях народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак, заслужаныя артысты нашай краіны Ганна Маланкіна, Сяргей Чакерэс, Уладзімір Шэлестаў, артысты Андрэй Захарэвіч, Алена Пастрэвіч, Кацярына Шатрова, Віктар Гудзіновіч, Віталь Быкаў. Запіс па трансляцыі 2010 года.
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены