16 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Урачыстая меса» Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Пола Янга;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю брытанскага кампазітара Гая Фарлі;
- у 07:20 і 13:15 – у праграме «Галасы эпохі» прагучыць расповед пра народнага мастака СССР Заіра Азгура;
- у 07:40 і 14:10 –  «Любімыя мелодыі»: спявае Фрэнк Сінатра;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ніна Роты да фільма Федэрыка Феліні «Рэпетыцыя аркестра»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя прыкметы, асаблівасці дня, імяннікі, а таксама прагноз надвор’я;
 – у 9:05 - «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Паўля Хіндэміта; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты «Вялікай санаты» №2 Роберта Шумана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Джэка Ціргардэна; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская;
- у 13:30 – праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”» пазнаёміць з дуэтам Вольгі Вардашавай і Людмілы Няўзгляд;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», тэкст чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – праект «Музыка беларускіх кампазітараў» адзначае адразу два дні нараджэння – Уладзіміра Алоўнікава і Леаніда Захлеўнага, і прапануе іх сімфанічныя творы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Сяргея Пракоф’ева і Фрыдэрыка Шапэна ў выканнні піяніста Гарыка Олсана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія прэзентацыі выдання «Радыёлетапіс краіны. Беларускае радыё – 100 гадоў у эфіры». Запіс зроблены 14 студзеня гэтага года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Георгія Свірыдава.
У праграме магчымы змены