15 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Ніна Роты;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад мяккі голас Вахтанга Кікабідзэ;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы нямецкага піяніста і кампазітара Макса Рыхтэра;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці кампазітара Леаніда Гуціна;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Эрык Клэптан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Марыуса дэ Фрыза з кінастужкі 2020 года «CODA: Дзіця глухіх бацькоў»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Віяланчэльная саната Сяргея Пракоф'ева;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Пола Барбарэна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны IX Рэспубліканскаму фестывалю беларускіх фільмаў. Госця студыі – прадстаўнік аргкамітэту Валянціна Сцяпанава;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Саната для флейты «Ундзіна» Карла Райнеке;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае  апавяданне Івана Тургенева «Бежын луг»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі прагучыць фрагмент Другой сімфоніі Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць са спявачкай Ветай Гімпу-Мунцяну з Малдовы і брытанскім выканаўцам Марцінам Сімпсанам;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна.

У праграме магчымы змены