15 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка нарвежска-ірландскага дуэта «Secret Garden»; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: рамансы Мікалая Мяскоўскага; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: «Альбом для юнацтва» Роберта Шумана ў выкананні піяніста Дзмітрыя Благога; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Кандрата Крапівы; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: часткі кантаты Карла Орфа «Карміна бурана»;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару ансамбля народнай музыкі «Бяседа»; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная асобе і творчасці пісьменніка Міколы Аўрамчыка; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: рэпартаж з прэзентацыі навуковай манаграфіі, расповед пра навінкі выдавецтва «Мастацкая літаратура», літаратурны каляндар, іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Белыя росы»;
- у 10:30 і 20:30 – праект «Зямля майстроў» прысвечаны пляценню з бісеру;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: фрагмент Сімфоніі до мінор Сяргея Танеева;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - навуковы супрацоўнік Музея гісторыі беларускага кіно Вольга Іванова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што не старэюць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб творчых планах Вялікага тэатра Беларусі на бліжэйшы час; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: апрацоўка і захоўванне касмічных даных; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць кантаты Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з амерыканскай спявачкай Філіс Хайман;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» вы пачуеце веснавыя песні Палесся;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» гучаць песні ў выкананні Аркадзя Пагодзіна; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана» паводле навел нямецкага пісьменніка. Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Таямнічы дамавічок»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джымі Скота;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспекталя «Градабой» паводле аднайменнага рамана Паўла Місько. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Алесь Кучар, рэжысёр Соф’я Гурыч. Ролі выконваюць артысты Купалаўскага тэатра. Запіс 1981;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай кампазітара-неакласіцыста Атарына Рэспігі. 

У праграме магчымы змены