У панядзелак 15 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Франсіска Гарсіа;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Барбары Стрэйзанд;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць японскага музыканта Масахару Фукуяма;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага Саюза кампазітараў;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні шведскай пап-рок групы “Roxette”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саундтрэкі да кінафільмаў пра Джэймса Бонда;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: эстрадныя п’есы Рыгора Суруса;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы бельгійскага кампазітара XIX стагоддзя Анры В’ётана;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: санаты для клавесіна Даменіка Скарлаці;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга. Запіс 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зЛікай Пташук. Госці ў студыі – артысты Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Таісія Ввядзенская і Міхаіл Світа;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: музыка Сяргея Рахманінава;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Чацвёртая сімфонія для народнага хору і аркестра народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы групы “Merope” (Літва, Францыя, Бельгія) і аргенцінскай групы “ElCachivacheQuinteto”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Лянівы дожджык”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.