14 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы баяніста Святаслава Шаршукова, а таксама акардэаніста Валца Пучэ і яго ансамбля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад хіты італьянскай эстрады 80-ых гадоў мінулага стагоддзя;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» прысвечаны творчасці аўстралійскай піяністкі і вакалісткі Сафі Хатчынгс;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Максіма Багдановіча;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем голас Лучана Павароці;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да серыяла «Сакрэтныя матэрыялы»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: інструментальныя творы Яна Сібеліуса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» гучыць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: канцэрты Іагана Хрысціяна Баха для арфы;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госця студыі – маладая пісьменніца Паліна Корнева;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагменты опер у выкананні народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: архіўныя запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста нашfй краіны Міхаіла Казінца;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: творы для скрыпкі з аркестрам Нікало Паганіні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Мадрыгалы» Клаўдзіа Мантэвэрдзі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены