14 студзеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Ніна Роты;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Джорджа Гершвіна;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні Юрыя Антонава;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю фінскага кампазітара Пану Аалтыя;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны Вадохрышчу;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі Элтана Джона; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк Джона Уільямса да фільма «Гары Потэр і філасофскі камень»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя і рэлігійныя святы, імяніннікі дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальная музыка Сярэднявечча і Барока ў выкананні лютніста Юрыя Дубнавіцкага і ансамбля старажытнай музыкі «Контрданс»;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы народнага артыста СССР тэнара Віргіліуса Нарэйкі;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: мелодыі цыганска-бельгійскага джазавага гітарыста і кампазітара Джанга Рэйнхардта; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – пісьменніца Людміла Сільнова;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы камернага спевака Міхаіла Александровіча;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п’есы айчынных аўтараў у выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы кампазітара XVIII стагоддзя Муцыа Клеменці; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з фінскімі музыкантамі – выканаўцам на кантэле і кампазітарам Сана Куркі-Суоніа і акардэаністкай Марыяй Каланіемі;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Маргарыты Прохар «Цуд пад Новы год»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Эдмунда Рубры і Артура Бліса ў выкананні піяніста Пірса Лэйна.

У праграме магчымы змены