14 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ціны Цёрнэр;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага кампазітара Гарэта Кокера;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына»: запрашае ў музей маляванкі ў Заслаўі;
- у 07:35 і 14:05– праект «Любімыя мелодыі» пазнаёміць з творчасцю брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты оперы «Паяцы» Руджэра Леанкавала;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Уладзіміра Грушэўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» раскажа пра асобу і творчасць італьянскага тэнара Марыа Дэль Монака;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Бэці Картэр;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці – супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова і Дар'я Пратасевіч;
- у 13:30 –у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”» гучыць аркестр Поля Марыа;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Івана Мележа «Дарогі на ўсход і захад». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: музыка аргенцінскага кампазітара Альберта Хінастэры;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскіх груп «Bonifica Emiliana Veneta» і «Abnoba»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: грэчаская народная казка «Змяінае дрэўца»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Пятра Чайкоўскага ў выкананні піяніста Бары Дугласа.

У праграме магчымы змены