- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскай групы «Blackmore’s Night»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: духавыя квінтэты Франца Данцы;
- у 06:10 – «Музычны світанак» стварае бадзёры настрой песнямі Кайлі Міноўг;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» прысвечаны творчасці нямецкага кампазітара Ханса-Ёахіма Радэліуса;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра Зажынкі – свята, звязанае з пачаткам жніва;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: успомнім дуэт Таццяны Рузавінай і Сяргея Таюшава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: уверцюра да аперэты Іагана Штрауса «Лятучая мыш»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы Яна Давіда Голанда;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Трэцяя ракета», выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: спявае народная артыстка СССР Алена Абразцова;
- у 12:10 і 21:10 – праграма «Час на джаз» прапануе ўспомніць 1957 год і паслухаць запісы Бінга Кросбі таго часу;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – моладзь у літаратуры;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы народнай артысткі СССР Надзеі Абухавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: працяг аповесці Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Чацвёртая сімфонія Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: слухаем творы Іагана Себасцьяна Баха, Шарля-Мары Відора і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні швейцарскага флейтыста Эмануэля Паю;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе запісы швейцарскага квартэта Робіна Марка, кампазітара і піяніста Фараджа Сулеймана (Палесціна) і сямейнага ансамбля «Sattuma» з Петразаводска;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» распавядзе пра дзівосны скарб;
- у 23:00 – «Музычны вечар» пазнаёміць з піяністкай Міцука Учыда.
У праграме магчымы змены