- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: музыка Карла Марыі фон Вэбэра;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Эдварда Грыга;
- у 8:05 і 23:00 – госця праграмы «Прачулым радком» - Капіталіна Падвіцкая;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: песні з рэпертуару Ганны Герман;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы іспана-каталонскага поп-выканаўцы Серхіа Дальма;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільмаў;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: драўляная скульптура;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: «Варыяцыі на тэму Паганіні» Іаганеса Брамса;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» прапануе сустрэчу з мастаком Уладзімірам Уроднічам;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што аб’ядноўваюць пакаленні;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» распавядзе, як пачаўся сезон у Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: дасягненні айчынных матэрыялазнаўцаў;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрты для клавесіна з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з рытм-энд-блюзавым выканаўцам Уілсанам Пікетам;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» гучаць талочныя песні;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа пра харвацкіх спевакоў Тэрэзу Кесовію і Івіцу Шэрфезі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка радыёспектакля «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі Яўгена Глебава. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1996 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Ганны Скаржыцкай-Савіцкай «Што душа мае, тое і прымае»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Размары Клуні;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1976;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана творчасці амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.
У праграме магчымы змены
