12 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: праекты брытанскага музыканта Алана Парсанса «The Turn of a Friendly Card» і «I Robot»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю італьянскага кампазітара Джузэпэ Каліфана;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Месца прыцягнення» запрашае ў Слаўгарадскі раён да Блакітнай крыніцы;
- у 07:35 і 14:05 – у праекце «Любімыя мелодыі» пачуем кампазіцыі Джона Ленана;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Рататуй» кампазіатара Майкла Джакіна;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» вы пачуеце творы Джакама Пучыні, Пятра Булахава, Іагана Штрауса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – мастак, старшыня секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва беларускага саюза мастакоў Васіль Зянько;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: запісы шведскага кларнетыста Марціна Фроста;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты Канцэрта Сяргея Бельцюкова для аркестра і вакальнай групы «Камерата»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: інструментальныя санаты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Даменіка Скарлаці і Жана-Філіпа Рамо;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 –  герой праграмы «Музычны вечар» -- аргенцінскі кампазітара Густава Сантаалалья.

У праграме магчымы змены