12 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы выканаўцы фламенка Франсіса Гарсіа;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Аляксандр Сяроў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з праектам Біба Дзюпон;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» раскажа аб творчасці кампазітара Рыгора Суруса;
- у 07:40 і 14:10 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана Уладзіміру Мулявіну;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць савецкі тэлефільм «Ах, вадэвіль, вадэвіль...» рэжысёра Георгія Юнгвальд-Хількевіча, музычным афармленнем карціны займаўся Максім Дунаеўскі;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў». Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
 - у 9:00 - «На родны лад»: імяніны, народныя прыкметы, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Джаакіна Расіні;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: Дваццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага трубача Фрэдзі Хабарда; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля «Чабарок» Анастасія Дзягель;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам кампазітара Арно Бабаджаняна;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» - да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: барочная і класічная музыка ў выкананні французскага габаіста Франсуа Лелё;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: кампазіцыі трыа «Da Kali» (Малі) і шведскай групы «Partiet»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Трэцяя сімфонія Пятра Чайкоўскага.

У праграме магчымы змены