- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага джазавага гітарыста-віртуоза Джанга Рэйнхардта;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: харавыя канцэрты Дзмітрыя Бартнянскага;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: «Усяночная» Сяргея Рахманінава;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Міхася Чарота, выканаўца - артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: канцэрт Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Андрэя Саўрыцкага;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні, прысвечаныя космасу;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Узвышанае і зямное»;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: пра зборнікі «Ардашынскія рэфлексіі» і «У святле жоўтай лотаці» расказваюць аўтары;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: «Уно момэнто» і іншыя шэдэўры з фільма «Формула кахання»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: традыцыі роспісу яек на беларускіх землях;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: фрагменты «Літургіі святога Іаана Залатавуста» Сяргея Рахманінава;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа пра выставу «Вялікодныя матывы» ў Мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што не старэюць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб пастаноўках «Стварэнне свету» і «Яўген Анегін», якія ідуць на сцэне Вялікага тэатра нашай краіны;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: нейрасетка як рабочы інструмент;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць інструментальныя ўверцюры Георга Філіпа Тэлемана, «Джазавыя краявіды» ўпрыгожаны запісамі брытанскага спевака Тоні Крысці;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана Вялікадню;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць міжваенныя танга;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Чайкоўскага ў Маскве зроблены ў 1986 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: народная казка «Селянін, мядзведзь і лісіца»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі арганіста Джэка Макдафа;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Запіс 1979 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб самым паспяховым калектыве сучаснай акадэмічнай музыкі - «Кронас-квартэце».
У праграме магчымы змены
