11 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: камерна-інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: вакальны цыкл Мадэста Мусаргскага «Песні і танцы Смерці» на вершы А. Галянішчава-Кутузава;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: пра сябе раскажа малады аўтар Вольга Кавальчук;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы «палескага салоўкі» Сашы Чаркаса;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі брытанскага гурта «Hot Chocolate»;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: першая частка літаратурнай кампазіцыі «Свет Пушкіна». Запіс з фондаў Беларускага радыё 2003 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: балады Уладзіміра Высоцкага з фільма «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства з кавалём-збройнікам Эдвардам Стэфановічам;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: камерныя творы Карэна Хачатурана;
- у 11:30 – героі праграмы «Віртуозы» - Эдуард і Людміла Гейшалевы;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, які вернуць вам маладосць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прапануе сустрэчу з народным артыстам Беларусі, салістам Вялікага тэатра нашай краіны Сяргеем Франкоўскім;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: дасягненні айчынных матэрыялазнаўцаў;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты для віяланчэлі з фартэпіяна Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» прапануюць лепшае з творчай спадчыны Уілі Хатча;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана святу Пакрова;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа пра акцёра і спевака Аляксея Пакроўскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка героіка-эпічнай оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар». Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1997 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Васіля Жуковіча «Ці можна намаляваць вецер?»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Майлза Дэвіса;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёпастаноўкі «Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі» паводле аповесці Алеся Якімовіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1986 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» распавядзе пра калектыў «Кронас-квартэт».
У праграме магчымы змены