– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка скрыпічнага трыа «Fild» (Ірландыя) і эстонскага гурта «Klapp»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: арганныя п’есы Сезара Франка;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Фелікса Мендэльсона;
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана Ражаству Хрыстову;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Мар’яна Дуксы;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні беларускіх кампазітараў на словы Міхаіла Ясеня;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы аўстралійскай спявачкі Саманты Санг;
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны балерыны Мацільды Кшасінскай, урыўкі з рамана Івана Новікава «Пушкін у Міхайлаўскім», класічная музыка, натхнёная зімой;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» запрашае ў Музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка ва Ушачах;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з аперэты Барыса Аляксандрава «Вяселле ў Малінаўцы» ў пастаноўцы Андрэя Тутышкіна;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыя краіны вачыма звычайнага чалавека;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: санаціны Яна Сібеліуса;
– у 11:30 – госця праграмы «Арт-гасцёўня» - цымбалістка Вераніка Прадзед;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: Трэцяя сімфонія Сяргея Рахманінава і Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Пятра Чайкоўскага;
- у 13:00 - «Натхнёныя музыкай»: размова з галоўным мастаком Вялікага тэатра Беларусі Любоўю Сідзельнікавай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Tafelmusic baroque orchestra» пад кіраўніцтвам Джэйн Леман, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з дыскам Тэры Калье «Fire On Ice» 1978 года;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» не толькі блюз спявае Патрысія Каас;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Рабэра Планкета «Карнявільскія званы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1972 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Карла Фантаны ў садружнасці з Фрэнкам Разаліна;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна Слуцкая» паводле аднайменнай гістарычнай драмы Уладзіслава Сыракомлі. Рэжысёр-пастаноўшчык – Алег Вінярскі, у спектаклі занятыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 2010;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
