10 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: вакальныя творы Георгія Свірыдава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Ванэсы Уільямс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць французскага кампазітара і мультыінструменталіста Рэнэ Абры;
- у 07:20 і 13:15 – герой праграмы «Галасы эпохі» – народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты мюзікла Эндру Лойда Вэбэра і Ціма Райса «Іісус Хрыстос - суперзорка»; 
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: традыцыі роспісу яек на беларускіх землях;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
 – у 9:05 - «Класіка раніцай»: інструментальныя п’есы і імправізацыі іспанскага кампазітара і гітарыста-віртуоза Пака ды Лусіі; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Трэцяга фартэпіяннага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі ў выкананні гітарыста Гранта Грына і яго групы; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – праекты Нацыянальнага мастацкага музея;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: песні Ігара Нікалаева;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Станіслава Манюшкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы партугальскай піяністкі Марыі Жуан Пірэш;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «Шэдэўры пан-флейты ў сімфанічным гучанні», якая адбылася ў Белдзяржфілармоніі ў сакавіку гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка з балета Яўгена Глебава «Альпійская балада» ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага.
У праграме магчымы змены