1 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі ірландскага скрыпічнага трыа «Fild» і эстонскай групы «Klapp»; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: старонкі балета Рыкарда Дрыга «Арлекінада»; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: фартэпіянныя творы Людвіга ван Бетховена; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» вершы Максіма Багдановіча чытае артыст Алег Вінярскі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы Пласіда Дамінга, Лучана Павароці і Хасэ Карэраса;
- у 9:05 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана вясне; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная дзейнасці прафесара, доктара філалагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Антона Семяновіча; 
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: знаёмства з праектам «Мне не жалко», агляд часопіса «Нёман», літаратурны каляндар, іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эніа Марыконэ да фільма «Прафесіянал»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: саламяныя скульптуры;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Канцэрт для клавіра і камернага ансамбля Мануэля дэ Фальі;
- у 11:30 – госць праграмы «Віртуозы» - мастак-карыкатурыст Анатоль Гармаза;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні мінулых гадоў;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары «Музычнай гасцёўні» на сакавік; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: суперкамп’ютарныя тэхналогіі; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт брытанскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Рэйманда Лепарда, у «Джазавых краявідах» пачуеце запісы Уэйна Ньютана;
- у 16:15 – «Гасцінец» распавядзе аб традыцыях гукання вясны;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны Ірыне Бржэўскай; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Джузэпэ Вердзі «Набука». Запіс з удзелам сусветна вядомых салістаў, опернага хору «Амброзія» і Лонданскага філарманічнага аркестра зроблены ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Бэні Гудмана і яго аркестра;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёверсіі спектакля «Прытворна хворы» паводле п’есы Жана-Батыста Мальера. Рэжысёр – Аркадзь Кац, у спектаклі занятыя артысты Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс па трансляцыі 2011 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю бельгійскай скрыпачкі Сесіль Брашэ. 

У праграме магчымы змены