1 мая ў эфіры

У сераду 1 мая заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Карла Марыі фон Вэбэра;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка вакальна-інструментальнага ансамбля “Цветы”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы італьянскага кампазітара Паола Вівальдзі;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі святкавання Вялікадня;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: творчасць музыканта Філа Колінза;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты балета “Жызэль” Адольфа Адана;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: аркестравы твор Аляксандра Літвіноўскага “Консарт лесанс” у выкананні камернага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Дырыжор Валерый Сарока;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: “вясновыя” творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Людвіга ван Бетховена;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы сям’і Штраусаў;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага музыканта Сліма Гаярда;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці у студыі – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў і мастацкі кіраўнік тэатра паэзіі Вольга Багушыньска;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы ансамбля флейтыстаў “Сірынкс”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Аляксандра Літвіноўскага – да дня нараджэння кампазітара;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы камерунскага спевака і гітарыста Сімона Нвамбебена і групы “Ollabela” з Нью-Ёрка;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Зайчыкі”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасці брытанскага піяніста Леона МакКоўлі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.