– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Лероя Андэрсана, а таксама запісы вакальнага ансамбля «Swingle Singers»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Фелікса Мендэльсона;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» расказжа пра апостала Луку;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Юрася Свіркі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: падрыхтоўка сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі да святкавання стагоддзя Беларускага радыё;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы аўстралійскага спевака і аўтара песень Пітэра Алена;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня». Госця праграмы – дырэктар сталічнай Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва Ганна Ясюк;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльная саната Фрыдэрыка Шапэна з рэпертуару народнага артыста СССР Данііла Шафрана;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць урыўкі з успамінаў пісьменніка Юрыя Нагібіна;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Дар’яй Гаражанка;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё, перадачу 1980 года, якая расказвае аб рабоце радыё ў 1930-1931 гадах;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць інструментальная і вакальная музыка Марка-Антуана Шарпанцье, «Джазавыя краявіды» прысвечаны амерыканскай R&B групе «O’Jays»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Леапольда Моцарта;
– у 18:10 –у праграме «Вечары на канапе» спявае Мірэй Мацьё;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Пікавая дама». Запіс па трансляцыі з Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі. Сярод выканаўцаў – народная артыста СССР Ірына Архіпава і народныя артысты Расіі Віталь Тарашчанка і Дзмітрый Хварастоўскі. Год запісу -- 1989;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксея Дударава «Цацкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома «On the Road» аркестра Каўнта Бэйсі;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Танец з рапірай» паводле п’есы Ягора Конева. У спектаклі занятыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 2018;
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
