Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прапануе міжнародны выставачны праект «Прыгажосць Карэі»

03.05.2024

Праект арганізаваны музеем і Культурным цэнтрам «Пушкінскі дом» (г. Сеул, Рэспубліка Карэя). Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы сучасных карэйскіх мастакоў пазнаёмяць беларускага гледача з традыцыйнымі карэйскімі карцінамі мінхва, керамікай і каліграфіяй. Расказала аб экспазіцыі яе куратар Багдана Тупчыенка.

Фота - artmuseum.by