28.03.2024
Сёння, у Міжнародны дзень фартэпіяна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца святочны гала-канцэрт зорак фартэпіяннага выканальніцтва «Віртуозы сцэны». У праграме прымуць удзел выдатныя піяністы-віртуозы Беларусі розных пакаленняў. Расказала аб праекце ўдзельніца святочнага вечара, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Архангельская.
Фота - philharmonic.by