27.03.2024
У фестывалі прынялі ўдзел юныя артысты з Беларусі, Расіі, Малдовы і Узбекістана. Гран-пры атрымаў музычна-паэтычны спектакль «Кадзіш» паводле паэмы Аляксандра Галіча Дзіцячага тэатра аўтарскай песні «Рапсодыя» музычнай школы імя Яўгена Догі з Кішынёва. Першыя ўражанні пасля ўзнагароджвання ад мастацкага кіраўніка калектыву, выкладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Малдова Наталлі Барабаншчыкавай.