13.09.2018
Заўтра ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца выстава Уладзіміра Ліхадзедава «Беларусь 1914-1918. Вайна і мір". У экспазіцыі - каля 160 павялічаных копій эксклюзіўных фатаграфій з прыватнай калекцыі гісторыка і іншыя помнікі матэрыяльнай культуры з музея Першай сусветнай вайны Вілейскага раёна. Асноўная ідэя праекта - стварэнне незвычайнага асяроддзя - працягвае навуковы супрацоўнік музея Аляксей Лесін.
Выстава арганізавана ў межах аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага». На адкрыццё запрошаны прадстаўнікі пасольстваў Германіі, Польшчы і Расіі. Падчас урачыстасцей калекцыянер перадасць дыпламатам шэраг унікальных фатаграфій. Падрабязней – Уладзімір Ліхадзедаў.
Наведаць экспазіцыю можна да 11-га кастрычніка.
Фота: sb.by