У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава гравюры і літаграфіі Уладзіміра Хіна

30.11.2018 

Сапраўднае прозвішча мастака Уладзіміра Хіна – Правідохін. Творца – прыхільнік усходніх традыцый у мастацтве. Псеўданім абраны не выпадкова: у японскай мове “хін” абазначае “гонар”, “яснасць”, “якасць”, “неперарыўнасць”. Гэтыя словы вельмі трапна характарызуюць мастацкія прынцыпы Уладзіміра Хіна. Распавядае сябар творцы, мастак Анатоль Кузняцоў.

Гравюру разумею як знак, код. Важная нават не сама гравюра, а стан думкі, душы, сэрца ў момант яе нараджэння”, - кажа мастак Уладзімір Хін. Яго работы вылучаюцца завершанасцю, строгасцю і дакладнасцю манеры выканання. Часта выявы дапаўняюцца лаканічным тэкстам. Распавядае мастацтвазнаўца, арт-дырэктар некамерцыйнай аўтарскай галерэі “БРАМА” Ларыса Фінкельштэйн.

Выстава станковай графікі Уладзіміра Хіна “Эстамп” працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы да 20 студзеня. 

Фота: belta.by