Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прадставіць праграму «Моцарт»

16.04.2024

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваюцца канцэрты фестывалю «Мінская вясна-2024». 18 красавіка ў межах знакамітага форуму адбудзецца канцэрт «Моцарт», які прэзентуе аматарам высокай музыкі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі. У канцэрце прагучаць шэдэўры выдатнага каміпазітара: Сімфонія №40 соль мінор і Рэквіем рэ мінор. Расказаў аб праграме форуму мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра, маэстра Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by