Да 100-годдзя Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа

17.04.2024

Сёлета Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя Міхаіла Глінкі адзначае свой 100-гадовы юбілей. Гэта ўстанова са слаўнай гісторыяй, багатымі традыцыямі. Яна была і застаецца адной  з наймацнейшых сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі. Юбілею ўстановы прысвечаны шэраг святочных канцэртаў, якія пройдуць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах XXXIX фестывалю «Мінская вясна». Расказаў аб юбілейных урачыстасцях дырэктар каледжа Аляксей Снітко.

Фота з адкрытых крыніц