У нядзелю 31 сакавіка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы французскага джазавага гітарыста-віртуоза Джанга Рэйнхардта;
- у 06:10 – Сімфонія №4 і сімфаньета народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Анатоля Грачанікава чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы шведскага спевака рускага паходжання Мікалая Геды;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік і краязнаўца Леанід Матэленак;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы баяніста-віртуоза Віталя Варанко;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскага рок-гурта “Player”;
- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць народнага студэнтскага тэатра “Мы”. Да 40-годдзя дзейнасці;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент “Месы святога Якаба” Гіёма Дзюфаі;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ліставанні” прысвечана творчасці рускага пісьменніка Міхаіла Булгакава;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Іван Чыгрынаў;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: інструментальныя ўверцюры Георга Філіпа Тэлемана і запісы англійскага спевака Тоні Крысці;
- у 16:15 – “Гасцінец”: народныя абрады і песні Дабравешчання;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Першай сюіты з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Аляксандра Цфасмана;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг музычнага спектакля “Руслан і Людміла” паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы Джо Кокера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гісторыя пра вялікае сяброўства”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бобі Дарына 1960 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспспектакля “Гульня ў джын” паводле твора Дональда Кобурна. Год запісу 1966;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць сучаснага швейцарскага кампазітара Нарбэра Марэ.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.