29 красавіка ў эфіры

 У панядзелак 29 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”:песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Весёлые ребята”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка шведскага кампазітара Эцьена Балестра;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: ваенная тэма ў творчасці беларускіх кампазітараў;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Валерыя Абадзінскага;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка з савецкага фільма “Гардэмарыны, наперад!” кампазітара Віктара Лебедзева;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы беларускіх кампазітараў;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: музыка Клода Дэбюсі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Другі скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана 1954 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця студыі – вядомая дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам кампазітара Арно Бабаджаняна. Саліст Леанід Коган;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Другі струнны квартэт заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Пятра Падкавырава;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы ў стылі кантры групы “TheHaciendaBrothers” і фальклорная музыка Фінляндыі;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўнае дрэўца”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.