У аўторак 23 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага соўл-спевака Бобі Бэрда;
- у 02:00 – “Музыка ночы” – творчасць брытанскага скрыпача Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: мелодыі былых югаслаўскіх выканаўцаў Вані Стойкавіч і Івіцы Шэрфезі;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Рэма Анцавіна;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова пра мастацкія вобразы ў метафарычных картах з мастачкай Ганнай Семілетавай;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы савецкай і расійскай эстраднай спявачкі Кацярыны Сямёнавай;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты балета “Князь-возера” кампазітара Васіля Залатарова;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фартэпіянны цыкл Галіны Гарэлавай “Фігуркі з каляровай паперы” ў выкананні Алега Крымера;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струнныя квартэты Антоніа Бацыні;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагменты оперы П’етра Масканьі “Сельскі гонар” і сюіты “Шэхеразада” Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэні Гудмана і яго аркестра 1954 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Размова з мастацтвазнаўцай, намеснікам старшыні беларускага саюза мастакоў Наталляй Шаранговіч;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: варыяцыі і фугу на тэму Гендэля кампазітара Іаганэса Брамса выконвае Андраш Шыф;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Скрыпічны канцэрт народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дырыжор Барыс Райскі, саліст – Леў Гарэлік;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы камернага аркестра GradusadParnassumБеларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама кантата Аляксандра Літвіноўскага StabatMater;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”“Пра хлопчыка Максімку”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка італьянскага кампазітара і піяніста Джавані Марадзі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.