22 красавіка ў эфіры

У панядзелак 22 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы легендарнай брытанскай рок-групы 70-х “Smokie”;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”:песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Голубые гитары”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць музычнага праекта Wardruna;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генры Манчыні да да рамантычнай камедыі “Сняданак у Ціфані”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: музыка Юрыя Семянякі да кінафільма “Любовью надо дорожить”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы чэшскага і нямецкага  кампазітара эпохі барока Яна Дысмаса Зэленкі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Скрыпічная саната Леаша Яначака;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Тэлоніуса Монка;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы – асоба ў мастацтве. Госця ў студыі - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь актрыса Нацыянальнага Акадэмічнага Драматычнага Тэатра імя М.Горкага  Аксана Лясная;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: творы знакамітых кампазітараў, аб’яднаныя тэмай “Музыка марской стыхіі”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Сімфаньета №1 народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ямайскага гітарыста Эрнэста Рангліна;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Лянівы дожджык”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фартэпіянныя канцэрты Каміля Сен-Санса.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.