1 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы «хроснага бацькі соўла» Джэймса Браўна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні лірычнага дуэта Алы Ёшпэ і Стахана Рахімава;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: выбраныя творы кампазітараў-неакласікаў;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны постаці Юркі Гаўрука;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Хуліа Іглесіяс;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Эніа Марыконе з фільма 2004 года "Сад зямных асалод";
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Ф.Ліста, Ф. Шуберта, Г. Вяняўскага і іншых;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Эбі Лэйн «The Lady In Red»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць студыі - загадчык аддзела філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Інстытута філасофіі НАН Беларусі Андрэй Калеснікаў;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: творы Джорджа Гершвіна;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Пятая сімфонія Андрэя Мдывані – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: канцэрты для духавых інструментаў з аркестрам Карла Марыі фон Вэбэра;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Пятнаццатай санаты Франца Шуберта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Аляксандра Літвіноўскага;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы Віктара Кірычэнкі, Юрыя Смірнова, Валерыя Кучынскага і іншых беларускіх артыстаў.
У праграме магчымы змены