29 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы джазмена Тоні Бенэта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы нямецкага піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: лепшае з рэпертуару Людмілы Гурчанка і Уладзіміра Трошына;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі брытанскага кампазітара Эндзі Драгазіса;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» раскажа пра цікавыя месцы Мсціслава;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты Стынга;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Дзё Хісаісі з фільма Хаяо Міядзакі «Прынцэса Мананоке»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны знаёмству з кампазітарам Веранікай Швец;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка С.Танеева, К.Дэбюсі, А.Барадзіна;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Боба Доры;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі – кандыдат мастацтвазнаўства Алеся Іназемцава і мастак Фёдар Шурмялёў;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Рапсодыя на тэму Паганіні для фартэпяіна з аркестрам Сяргея Рахманінава;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Оскар Уальд «Партрэт Дарыяна Грэя». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сімфанічныя творы Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфанічная музыка Жоржа Бізэ;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны асобе народнай артысткі СССР Тамары Сіняўскай;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Марыса Равэля і Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – герой праграмы «Музычны вечар» - французскі кінакампазітар Эрык Сера.
У праграме магчымы змены