27 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы камернага ансамбля «Салісты Венецыі»;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Чацвёртая сімфонія Караля Шыманоўскага;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: кампазіцыі Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: знаёмства з маладым аўтарам Сяргеем Столярам;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Міхаэля Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: лепшае з рэпертуару нямецкага спевака і кампазітара Энтані Мона;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Акно ў свет» 2003 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: размова з мастаком па метале Уладзімірам Канонікам;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Гран Па з балета Людвіга Мінкуса «Пахіта»;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» прапануе інтэрв’ю з пісьменніцай Вольгай Бяловай;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што застаюцца папулярнымі дзясяткі гадоў;
- у 13:00 – у праекце «Натхнёныя музыкай» творчымі планамі на восень дзеліцца піяністка , мастацкі кіраўнік «Музычнай гасцёўні» Таццяна Старчанка;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: сістэма электроннай паліклінічнай рэгістратуры;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць уверцюры Георга Філіпа Тэлемана ў выкананні аркестра «Collegium Instrumentale Brugense», «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы брытанца Тоні Крысці;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» - знаёмства са спевакамі з вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны Іву Мантану;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка камічнай оперы Гаэтана Даніцэці «Любоўны напітак». Запіс з ўдзелам салістаў, хору і аркестра Баварскага радыё зроблены ў 1982 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Залатая яблынька»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: інсцэніраванае апавяданне Анатоля Кудраўца «Жанчыны». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1978 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю Карлхайнца Штакхаўзена.
У праграме магчымы змены