– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага джазавага гітарыста-віртуоза Джанга Рэйнхардта;
– у 01:00 – «Чытанка»: кніга Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: эстрадныя п’есы Аляксандра Варламава;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прапануе знаёмства з кампазітарам Веранікай Швец;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Язэпа Пушчы ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: спявае аўтар-выканаўца Таццяна Дашкевіч;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага музыканта Стыва Мілера;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: урыўкі з кнігі Мусліма Магамаева «Любоў мая – мелодыя» і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб гадах Вялікай Айчыннай вайны ў Рэчыцкім раёне;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Генадзя Гладкова з фільма «Формула кахання»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: камерныя творы Франсіса Пуленка;
– у 11:30 – госць праекта «Арт-гасцёўня» - акцёр і рэжысёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Анатоль Лагуценкаў;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці заслужанага артыста Беларусі, спевака Анатоля Падгайскага. Запіс 1996 года;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб оперы Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», што ідзе на сцэне Вялікага тэатра Беларусі;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць «Дывертысменты» Вольфганга Амадэя Моцарта, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы Энгельберта Хампердынка;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучыць джаз-аркестр Мікалая Мінха;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка камічнай оперы Гаэтана Даніцэці «Любоўны напітак». Прапануем вашай увазе запіс, зроблены ў 1982 годзе з удзелам салістаў, хору і аркестра Баварскага радыё;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Цітаўкі» паводле аднайменнага апавядання Анатоля Кудраўца. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1981 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў сусвет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
