22 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы брытанскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы эстрады 30-40-ых гадоў мінулага стагоддзя;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі кампазітара Людавіка Эйнаўдзі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення»: «У Слуцку – усё па-людску»;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: лепшае з рэпертуару Крыса дэ Бурга;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер «Сіла лёсу» Джузэпэ Вердзі і «Любоўны напой» Гаэтана Даніцэці;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прапануе падарожжа ў Глыбокае і знаёмства з яго саборам Ражаства Багародзіцы;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка Антоніа Сальеры;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: вершаваныя творы сучаснай пісьменніцы Вольгі Бяловай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі гітарыста Барні Кесэла;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Элеанорай Коўшар. Госць студыі - музыкант Данііл Савеня;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэртная сімфонія мі-бемоль мажор для квартэта духавых інструментаў і аркестра Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: струнныя квартэты Антоніа Бацыні;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб творчасці кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія гала-канцэрта «Трыумф оперы», якім 6 верасня гэтага года Вялікі тэатр Беларусі ўрачыста адкрыў 94 сезон;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы расійскага кампазітара і піяніста Ільі Бешаўлі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.