Летні творчы праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Кансерваторская змена» ўпершыню адбудзецца ў Мінску

07.08.2026 

Школьнікаў на два тыдні прыме Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Лідар», а заняткі пройдуць у навучальным корпусе Акадэміі музыкі. Усяго запросяць 24 чалавекі ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў, якія на пастаяннай аснове ўдзельнічаюць у музычных конкурсах, у тым ліку і конкурсах установы. Што ўключае адукацыйная праграма, распавядзе прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Нэлі Мацаберыдзэ.

Фота: belta.by