Карціна Марка Шагала «Над горадам» упершыню экспануецца ў Беларусі

31.07.2026 

Гэта адна з самых знакавых і рамантычных работ вялікага мастака. Карціну «Над горадам» Шагал ствараў з 1914 па 1918 гг. З 1929 года палатно захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі і з таго часу ні разу не вярталася ў свой горад. Для шэдэўра ў Віцебскім Мастацкім музеі падрыхтавалі залу з асаблівымі ўмовамі: спецыяльнае палярызацыйнае шкло, прыглушанае асвятленне, адпаведная вільготнасць і тэмпература. Сімвалічна, што побач з працай Шагала знаходзяцца работы яго настаўніка Юдаля Пэна – нібы майстар і сёння назірае за трыумфам свайго вучня. Ці папулярна палатно, распавядае загадчык філіяла Мастацкі музей установы культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» Аляксандр Багацёнак.