29.07.2026
У экспазіцыйнай прасторы ўстановы наведвальнікі могуць убачыць творчасць адразу двух аўтараў. Фактурны жывапіс, натхнёны японскай культурай, прадстаўляе мастак Глеб Круглікаў, а лялькі ў этнічным стылі прэзентуе майстар Таццяна Уруціна. З цікавымі фактамі пра абедзьве выставы знаёміць дырэктар музея Валянціна Адамовіч.
