- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы этнаграфічнага ансамбля Валца Пучэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі славутага аркестра Глена Мілера;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Ларэнца Кастэларына;
- у 07:20 і 13:15 – «Нам засталася спадчына»: знаёмімся з творчасцю беларускага пісьменніка Макара Паслядовіча;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: запісы групы Eruption;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Кароль кажа»;
- у 08:15 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял» прапануе чарговыя старонкі навукова-фантастычнага рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Франсуа Куперэна, Астара П’яцолы, Людвіга Мінкуса і іншых славутых кампазітараў;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка». Раман Вікторыі Кляўко «Вырай». Чытаюць артысты Наталля Саламаха і Аляксандр Ніканенка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Эрнэсцін Андэрсан;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі Яўген Сахута;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Ванэсы Мэй;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Байран «Дон Жуан». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя мелодыі музычнага тэатра у выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфанічная драма Гектора Берліёза «Рамэа і Джульета»;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Першай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы акардэаністкі Марыі Каланіемі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы спявачкі Ірыны Камароўскай.
У праграме магчымы змены.
