29.04.2026
Экспазіцыя прысвечана 140-годдзю паэта, празаіка, перакладчыка Змітрака Бядулі. Ён належыць да беларускіх пісьменнікаў, якія заклалі аснову нашай літаратуры XX стагоддзя. Яскравы талент і мастацкая сіла дазволілі паказаць жыццё беларусаў у той час, і гэты погляд набыў у айчыннай літаратуры адметную філасофскую вышыню. Архіў-музей захоўвае вялікую колькасць дакументаў, якія адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць Змітрака Бядулі. Расказала куратар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік Наталля Мізон.
Фота: philology.bsu.by
