07.04.2026
У экспазіцыі рэдкія і ўнікальныя матэрыялы – фатаграфіі, радыётэхніка, плакаты і відэаматэрыялы, якія ілюструюць багатую і разнастайную гісторыю беларускага радыёвяшчання. Наведвальнікі змогуць убачыць, як мянялася радыё на працягу ста гадоў – ад першых перадач да сучасных тэхналогій. Асаблівая ўвага на выставачным праекце нададзена інтэрактыўным зонам.
